Ніва № 42 (3571), 20 кастрычніка 2024 г.

Юрась Гумянюк — беластоцкі гарадзенец (8)

Ганна КАНДРАЦЮК

А яшчэ падабалася Юрасю, калі ён быў у цэнтры ўвагі, калі за ім рагаталі ўсе слухачы і нават староннія людзі. Пачуццё гумару не пакідала яго ў самых змрочных, смярдзючых месцах.

З ліпеня 2011 года яго арыштавалі на так званым «пратэсце маўчання», які праходзіў на вуліцах Гародні. Ён пайшоў з мікрафонам запісаць размовы да сваёй перадачы для Радыё Ўнэт. Тады разам з ім арыштавалі яшчэ восем журналістаў. Пасля яго судзілі нібыта за ўдзел у нефармальнай дэманстрацыі ды засудзілі на 12 сутак і аштрафавалі на 77 тысяч беларускіх рублёў.

— Калі Юру пасадзілі на суткі ў турму, мы з Тацянай былі ў глыбокім шоку, — успамінае Алесь Аркуш. — Ну проста не маглі таго ўявіць, гэта не месцілася ў галаве. Баяліся, што з ім будзе, ён жа такі ўражлівы, не навыклы да цяжкіх умоў. Перажывалі за яго дзень і ноч — ці не зломяць яго на допытах, ці не паедзе ў яго псіхіка? А ён адседзеў тыя суткі, выйшаў з турмы і з гумарам пра гэта апавядаў. Хтосьці мне пазней сказаў, а ён сядзеў у суседняй камеры, што тая камера, дзе быў Гумянюк, увесь час рагатала. Ён цэлы дзень сябрам па камеры нешта расказваў і ўсе з таго рагаталі...

Іншая рэч, што турма ў 2011 годзе ў параўнанні з сучаснымі турмамі гэта, як кажуць, дзіцячы садок. Ды і заплаціць штраф дапамаглі арганізацыі, што дазволіла не згубіць пачуццё гумару ў турме. Хоць, калі глядзець на ўсё цвярозым вокам, ён смехам-жартам адрэагоўваў свае паразы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF