Ніва № 42 (3571), 20 кастрычніка 2024 г.
АрхімедыМіраслаў ГРЫКАМабыць, Архімед, напэўна, найвялікшы мысляр старажытнасці, плённае жыццё якога абарваў рымскі меч, да апошняга моманту не падазраваў, што яго хутка чакае смерць. А Архімед разважаў. Нягледзячы на тое, што працягваецца бітва на сценах Сіракуз, нягледзячы на жахлівыя крыкі жыхароў, калі ворагі ўварваліся ў горад, нават нягледзячы на тое, што раз’юшаныя салдаты выламалі дзверы ў яго ціхі дом і, забіваючы дамачадцаў і слуг аднаго за адным, няўмольна наблізіліся да яго пакоя, ён, адрэзаўшыся ад галасоў знешняга свету, глыбока пагрузіўся ў матэматычныя разважанні. Магчыма, ён думаў аб праблеме падобнай на тую, якая некалькімі гадамі раней прывяла яго да сфармулявання закона, названага нашчадкамі законам Архімеда. Мы ніколі гэтага не даведаемся. Ведаем, што хоць Архімед інтэлектуальна на шмат гадоў апярэджваў сваю эпоху, тая самая эпоха, эпоха войнаў, рабаванняў і бясконцых заваёў, дасягнула яго ў той кропцы, дзе рымскі меч ссек яму галаву. Але праўда і тое, што Архімед актыўна і самааддана ўдзельнічаў у абароне роднага горада-дзяржавы. Ён быў усюды — і на мурах, якім пагражаў напад, і на ваенных нарадах камандзіраў. Ён лёгка мог пакінуць свой горад і эміграваць. Усюды яго сустракалі б з належнымі ўшанаваннямі. Нават у варожым Рыме. Але ён застаўся там, дзе лічыў, што павінен быць. Сёння мы назвалі б яго вялікім патрыётам. Але ці быў ён таксама вялікім патрыётам у той час, калі хацеў адмежавацца ад шуму вайны і аддаваўся (...) |