Ніва № 42 (3571), 20 кастрычніка 2024 г.

Хору-cям’і «Васілёчкі» — 60! Дарыць радасць слухачам і самім сабе!

Міра ЛУКША

Без «Васілёчкаў» цяжка ўявіць якое-небудзь свята, звязанае з беларускай культурай. Да свайго шасцідзесяцігадовага юбілею хор «Васілёчкі» падрыхтаваў унікальны канцэрт. Падчас імпрэзы 12 кастрычніка ў Бельскім доме культуры харысты прадставілі свае лепшыя хіты. Імпазантная глядзельная зала БДК была запоўнена гледачамі з берагамі. Былі госці, былыя харысты, іх сябры, улады. Усталі і на хвіліну задуменнага маўчання па тых, хто ўжо адышоў з песняй на вуснах. Выступаў юбілейны хор і запрошаныя сябры-артысты. Выступленні ўзнагароджваліся гарачымі апладысментамі, нярэдка гледачы спявалі песні разам з выканаўцамі. Было таксама шмат падзяк, віншаванняў і ўзнагарод. У рэпертуары былі беларускія, але таксама польскія і падляшскія песні.

Такога юбілею можна пазайздросціць! Шасцідзесяцігоддзе! Такі ўзрост, «пенсіянерскі», выражаны ў «чалавечых» гадах, — за якім стаіць велізарны вопыт, шмат добрых момантаў і шмат дасягненняў. «Васілёчкі» з’яўляюцца неад’емнай часткай шматлікіх фестываляў і народных фэстаў у рэгіёне, у краіне і за мяжой. Колькасць гадоў таксама ідзе рука аб руку з якасцю. Хор і асобныя яго ўдзельнікі пакінулі свой след у мясцовай і рэгіянальнай культуры.

З «Васілёчкамі» многія людзі звязаны амаль усё жыццё. На піку ў ім было сорак чалавек, сёння іх дзевятнаццаць, аднак яны па-ранейшаму цешацца сваёй творчасцю і ўносяць у рэпертуар новае. Агулам праз рады (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF