Ніва № 41 (3570), 13 кастрычніка 2024 г.

Мастацтва даўняй Польшчы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Была згадка пра архібіскупскі палац па вуліцы Францішканскай, 3 у Кракаве. Крыху больш пра сам палац. Упершыню згадваўся палац у 14-м стагоддзі, з канца каторага месціцца там сядзіба кракаўскіх біскупаў; раней біскупства было на Вавелі. Зараз ён з’яўляецца другім па велічыні, пасля каралеўскага Вавеля, палацам Кракава...

Першы палац на тым месцы згарэў у 1462 годзе. Пасля адбудовы палац шматразова разбудоўваўся; напрыклад, у ХІХ стагоддзі ў час, калі кракаўскім біскупам быў Ян Павел Вароніч. Крыху цікавінак пра апошняга. Нарадзіўся ў 1757 годзе каля славутага адукацыйнага цэнтра Астрога, дзе сам атрымаў пачатковую адукацыю; пазней вучыўся ў Вільні і ў Варшаве. У 1780-х гадах быў пробашчам у Ліве, што каля Вэнграва — на падляшска-мазавецкім памежжы. А значна пазней узлёт: у 1815 годзе цар Аляксандр І назначае яго кракаўскім біскупам, у 1827 годзе становіцца арцыбіскупам варшаўскім і прымасам Каралеўства Польскага. 24 мая 1829 года у варшаўскім Каралеўскім замку вёў цырымонію польскай каранацыі цара Мікалая І, катораму падаў карону, а цар сам яе адзеў на галаву... У ліпені 1850 года палац моцна пацярпеў у выніку вялікага пажару Кракава, адбудаваны ў 1860-х гадах...

Іншым месцам, дзе кватараваліся кракаўскія біскупы, быў г.зв. палац біскупа Цёлка, узведзены ў 1504 годзе са спалучэння дзвюх мяшчанскіх камяніц. Апошнім парфіраносным насельнікам палаца быў кардынал Юрый Радзівіл, з 1591 года да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF