Ніва № 41 (3570), 13 кастрычніка 2024 г.

Успаміны экскурсавода-аматара. Архітэктурныя мелодыі Гародні (3)

Спадар ЛЯВОН

Невялічкі абраз св. Станіслава падтрымліваюць св. Казіміра і св. Кунягунда (так звалі дачок Яна Сабескага і Аўгуста ІІ), каля іх ног — картушы з гербамі «Арлом» і «Пагоняй». У самым версе на воблаках сядзіць Марыя з Дзіцяткам. Ад яе і з абраза св. Станіслава падаюць уніз на варожае войска стрэлы-маланкі. Гэта коннікі Рэчы Паспалітай б’юцца з туркамі.

Алтарную карціну св. Казіміра намаляваў Валенцій Ваньковіч. Уверсе паказана легендарная бітва пад Полацкам у 1518 г., паспяховы вынік якой вырашыла з’яўленне конніка са сцягам — св. Казіміра.

У завяршэнне агляду скульптурна-дэкаратыўнага ўбрання спынімся на выявах, што размешчаны высока над аркамі пілонаў святыні. Роспісы, прысвечаныя подзвігам і цудам, місіянерскаму шляху аднаго з заснавальнікаў ордэна езуітаў, місіянеру ХVІ стагоддзя, пазней кананізаванаму, св. Францішку Ксаверыю. Кожны сюжэт мае пісьмовае тлумачэнне на лацінскай мове. Сцэны выцягнуты і «чытаюцца» адна за адной злева направа ад хораў да прэзбітэрыя (як радкі ў кнізе), назва даецца па першых радках надпісу. Роспіс мае дакладную дату стварэння — 1752 год і подпіс дойліда ў выглядзе манаграмы В.І.D., чыё імя застаецца пакуль нерасшыфраваным. Аўтар роспісу абапіраўся на гравюры, у якіх паказана жыццё Ксаверыя на 50 лістах, зробленых мастаком Мельхіёрам Хафнарам і выдадзеных у кнізе І. Прайса «Жыццё святога Ксаверыя» ў 1681 годзе ў Інсбруку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF