Ніва № 41 (3570), 13 кастрычніка 2024 г.
Здарэнне на Хайгейцкіх могілкахВасіль КАЛАЧСкандальнае злачынства адбылося мінулай ноччу на Хайгейцкіх могілках Лондана. Апоўначы 1 лістапада было знойдзена цела містара Джона Фергюса Джэксана. У трупа шаноўнага шасцідзесяцігадовага джэнтльмена, сябра Каралеўскага таварыства, капітана каланіяльных войскаў Брытанскай імперыі ў адстаўцы і інш., і інш. адсутнічалі ступні на абедзвюх нагах, праламаны чэрап тупым прадметам і гарнітур яго знаходзіўся ў найпоўнай бязладзіцы. Цела знойдзена кэбменам, які звычайна адвозіў дадому нябожчыка пасля звычайных для яго наведванняў Хайгейцкіх могілак па чацвяргах. Для высвятлення карціны варта данесці да нашых чытачоў звесткі, ласкава прадстаўленыя інспектарам Скотлэнд-Ярда містарам Лэстрэйдам. Нябожчык м-р Джон Ф. Джэксан меў звычай кожны чацвер здзяйсняць шпацыр па самых вядомых могілках сталіцы. Па сведчаннях сваякоў нябожчыка, а таксама са слоў кэбмена, які прывозіў м-ра Джэксана і забіраў яго з могілак, м-р Джэксан, у без чвэрці адзінаццаць па поўдні, прыязджаў на кэбе да брамы Хайгейцкіх могілак. Пятнаццаць хвілін ён здзяйсняў праменад да магілы свайго старога вайсковага сябра маёра Джэральда Канінгема. Наступныя чвэрць гадзіны зачытваў нябожчыку найбольш цікавыя месцы з англіканскай бібліі, якую меў звычай насіць з сабой у правай кішэні свайго сурдута, выкурваў у таварыстве нябожчыка-сябра люлечку, развітваўся з нябожчыкам і накіроўваўся на шпацыр па алеях могілак. Містар Джэксан гуляў сярод (...) |