Ніва № 41 (3570), 13 кастрычніка 2024 г.

Дом, у якім я дарастаў

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

Загаловак гэта цытата з песні Франсуазы Ардзі La maison ou j’ai grandi. Яна была выдадзена ў аднайменным альбоме ў 1966 годзе. Я нарадзіўся ў той год. Першым выканаўцам песні пра родны дом стаў Адрыяна Чэлентана. Тэкст Лучана Берэта, музыка Мікі Дэль Прэтэ і Адрыяна Чэлентана. Было гэта таксама ў 1966 годзе. Яго першапачатковая назва была Il ragazzo della via Gluck. У вольным перакладзе гэта азначае «Хлопчык з вуліцы Глюка». Гэта быў аўтабіяграфічны тэкст пра хлопчыка з вуліцы Глюка ў Мілане, які з за ўрбанізацыі раёна вымушаны быў пакінуць яго і жыць у іншым месцы, у цэнтры горада. Пасля Другой сусветнай вайны адбылася хуткая урбанізацыя. Многія старыя тэрыторыі, будынкі, лугі і ворныя землі гублялі свой першапачатковы характар — dola c’era l’erba, ora c’a una cit. У інтэрв’ю для газеты «Рэспубліка» ён калісьці распавядаў пра часы, калі жыў на вуліцы Глюка, як адчуваў сябе там вольна і шчасліва. Там ён мог свабодна бегаць па газонах, мог пэцкацца, кідацца камянямі, нічога не баяцца, ведаючы, што можа разлічваць на ўсіх. Іх сям’я была беднай, але шчаслівай, бо яна была разам. Гэта песня пра страчанае дзяцінства і страчаны пейзаж дзяцінства, пра змены, якія адбываюцца, пра скажэнне развіцця, пра старых сяброў, якіх ужо няма. Цэнтр горада — гэта іншы свет.

„Mio caro amico” disse „qui sono nato e in questa strada ora lascio il mio cuore. Quand j’ai quitté ce coin de mon enfance Je savais déjà que j’y (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF