Ніва № 41 (3570), 13 кастрычніка 2024 г.
Дзесяць фактаў з жыцця святара Францішка Грынкевіча (1884-1933)Сяргей ЧЫГРЫН5 кастрычніка споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння каталіцкага святара заходняга абраду, рэлігійнага і культурна-асветнага дзеяча, аднаго з пачынальнікаў беларускага хрысціянскага руху ХХ стагоддзя, душпастыра і педагога Францішка Грынкевіча (1884-1933). Родам Францішак Грынкевіч быў з вёскі Новы Двор Сакольскага павета, дзе ён нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З нагоды юбілею святара прапаную чытачам „Нівы” 10 фактаў з жыцця Францішка Грынкевіча. Адукацыя Францішак Грынкевіч па тым часе меў вельмі добрую адукацыю. Спачатку вучыўся ў Навадворскай народнай школе. Потым скончыў гімназію ў Гародні. У 1901-1905 гадах вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі і працягваў адукацыю ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. З верасня 1906 года Францішак працягваў навучанне за свой уласны кошт у Мітрапалітальнай духоўнай рымска-каталіцкай акадэміі ў Пецярбургу. А ў 1907-1909 гадах быў слухачом у Інсбруку (Аўстрыя) і Мюнхене (Германія). Стаў кандыдатам філасофіі. Знаёмства з Браніславам Эпімах-Шыпілам У Пецярбургу Браніслаў Эпімах-Шыпіла ведаў амаль усіх маладых і творчых беларусаў. З яго добрай рукі ў Пецярбургскай духоўнай рымска-каталіцкай акадэміі быў створаны беларускі гурток, які наведвалі будучыя беларускія каталіцкія святары Францішак Будзька, Адам Лісоўскі, Генрых Бэтта і, вядома ж, Францішак Грынкевіч. З ініцыятывы Браніслава (...) |