Ніва № 41 (3570), 13 кастрычніка 2024 г.

Гісторыя на галаве — як у Саколцы ўспомнілі шапку бараніцу (ч.ІІ)

Уршуля ШУБЗДА

У Камяніцы Тызенгаўза часта праходзяць цікавыя падзеі. Нярэдка гэта нагода да не менш цікавых дыскусій і размоў удзельнікаў мерапрыемстваў — жыхароў Саколкі. Пры нагодзе прамоцыі другога тома „Tradycyjne stroje województwa podlaskiego” размова пачалася з прэзентацыі народнай вопраткі, а закончылася на мундзірах.

У адрозненне ад многіх іншых рэгіёнаў Польшчы на Падляшшы не было манаграфіі, прысвечанай строям. Гэтую сітуацыю змянілі Аляксандра Плюта з Падляшскага музея народнай культуры і этнограф Эльжбета Піскож-Бранэкава, найбуйнейшая польская знаўца народнай вопраткі.

Другі том выдання „Tradycyjne stroje województwa podlaskiego” выйшаў дзякуючы Падляшскаму музею народнай культуры. Гэта першае выданне такога кшталту, прысвечанае традыцыйным строям рэгіёна. Вялікай папулярнасцю ў чытачоў карысталася першая частка, прысвечаная поўдню ваяводства.

Прамоцыя прайшла 19 верасня ў сакольскай Камяніцы Тызенгаўза. Аўтаркі публікацыі распавялі пра характэрныя элементы сакольскай вопраткі. Можна было захапляцца здымкамі простых з выгляду, але карпатліва выкананых спадніц, кашуль і хуст. У час дыскусіі, да якой заахвочвалі аўтаркі тома, многа гаварылася і пра шапку бараніцу. Тую таксама насілі па-рознаму, але чаму..? Аднак існуе аксіёма — шапку насілі цэлы год.

Удзельнік сустрэчы:

— Вы былі на прамоцыі альбома, маглі таксама паглядзець строі. Вы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF