Ніва № 41 (3570), 13 кастрычніка 2024 г.
Дубіны — незаўважная вось і моц ПадляшшаВольга СЯМАШКАПасля паездак у тую ж мітусліва-офісную Варшаву відавочным становіцца хараство Беластока, як і цалкам рэгіёна Падляшша. І гэта не толькі меркаванне аўтара, але і многіх падарожных, у тым ліку міністра спорту і турызму Рэспублікі Польшча Славаміра Нітраса, які сёлета падчас ліпеньскай прэс-канферэнцыі ў Белавежы адзначыў супакой навакольнай зямлі, якому не шкодзіць, а нават дапамагае славутая „буферная зона”. І тое можна зразумець. Вялікія гарады звычайна літаральна „з’ядаюць” больш дробныя паселішчы, урочышчы, людзей і надаюць жыццю нязвыкла хуткі рытм. Такія думкі ўзнікаюць і па дарозе ў Гайнаўку, якая можа па праве ганарыцца самай працяглай уязной вуліцай Беластоцкай, падобнай да ўязных вуліц Варшавы, якія толькі і паспяваюць вырывацца ў сталіцу з навакольных хуткасных дарог. Па абодва бакі гайнаўскай уязной дарогі цягнуцца ахайныя рады дамоў, але галоўнай мэта — сама Гайнаўка — нават не дазваляе спыніцца і ўдумацца, што вуліца сфармаваная некалькімі вёскамі і ўрочышчамі, якіх фактычна паглынуў гмінны і павятовы цэнтр: Cмаляны Садок, Пераходы, Звадзецкае, Навасады, Сарочая Ножка, Скрыплева, Пасталова, Савіны Груд, Цагельня, Бельшчына і, нарэшце, Дубіны. І калі тут паспець спыніцца і агледзецца, што за вёсачкі ды ўрочышчы такія?... Узяць хаця б Дубіны — вёску з гістарычнымі традыцыямі, адну з найстарэйшых на заходняй ускраіне Белавежскай пушчы. Дубіны былі заснаваны ў (...) |