Ніва № 41 (3570), 13 кастрычніка 2024 г.

Юрась Гумянюк — беластоцкі гарадзенец (7)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ёсць шмат прычын, каб сёння захапляцца яго творчасцю, — кажа Алесь Аркуш, абураны абыякавасцю літаратурнага асяроддзя да 55 гадавіны з дня нараджэння Юры Гуменюка. Нават пад адрэдагадаваным ім постам на фейсбуку ніхто з маладых літаратараў не паставіў дурнога лайка.

— Можа спрацаваў страх? — гадаю ўголас. — Яго лічаць крытыкам рэжыму.

— У эміграцыі гэта не аргумент. Ды і які ім страх? — пярэчыць мой субяседнік. — Яны не такія рэчы пішуць, друкуюць. Тут не пра страх мова, яны проста не ведаюць Юры...

Юры Гуменюка варта чытаць і ведаць не толькі з прычыны ўгодкаў, юбілеяў:

— Па-першае — ён паэт непрычасаны. Ён не ўкладаецца ў ніякія штампы, схемы. Ён настолькі харызматычны, арыгінальны, што я нават не ведаю, з кім яго параўнаць, — пералічвае Алесь. І, пасля эмацыйнага ўступу, разважліва дадае: — Ён яшчэ нонканфарміст. А гэта ўнікальная рэч у нашым свеце. Мне запомнілася, як ён аднойчы сказаў: «Алесь, мы зрабілі файныя старонкі ў гісторыі беларускай літаратуры. Усё гэта будзе занатавана, мы ў падручніках, нават у той лукашэнкаўскай Беларусі. Але галоўнае, мы не скурвіліся!». Гэта для яго многа значыла. Ён тры разы паўтарыў з гонарам: «Мы не скурвіліся». І сапраўды, ён да канца не здрадзіў ідэалам.

* * *

Пакуль пяройдзем да ідэалаў ТВЛ (Таварыства Вольных Літаратараў), якое ставіла сабе за мэту разбамбіць сацрэалістычны маналіт у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF