Ніва № 41 (3570), 13 кастрычніка 2024 г.

Нашы грыбы і бэткі

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

Амаль дзвесце відаў грыбоў, якія сустракаюцца ў Белавежскай пушчы, можна ўбачыць на выставе, якая адкрылася ў суботу 5 кастрычніка 2024 г. у Белавежы. З-за засухі відаў, якія традыцыйна збіраюць грыбнікі, засталося няшмат, але сёлета ў экспазіцыі маюцца лясныя грыбы, якія растуць на дрэвах. Выстава грыбоў у Белавежскай пушчы праходзіць ужо 28-ы раз. Яе арганізатарам выступае Белавежскі нацыянальны парк (БНП). Прадстаўлена яна ў прыродна-адукацыйным цэнтры гэтага парку (Парк Палацовы, 11). Паколькі гэта жывыя асобнікі, паглядзець іх можна вельмі нядоўга — толькі два дні. Іх некалькі дзён збіралі ў пушчы міколагі — навукоўцы, якія займаюцца вывучэннем грыбоў, з дапамогай супрацоўнікаў нацпарку, студэнтаў і вучняў. Падчас арганізацыі выстаў навукоўцам удалося выявіць у Белавежскай пушчы каля тысячы відаў ядомых, неядомых і атрутных грыбоў. У рамках выставы была праведзена лекцыя аб лекавых грыбах, жадаючыя маглі прыняць удзел у мікалагічнай прагулцы па запаведніку БНП. Міні-выстава таксама будзе прадстаўлена ў школах у Гайнаўцы і Нараўцы. На выставе прадстаўлены адукацыйныя стэнды пра грыбы Белавежскай геабатанічнай станцыі Варшаўскага ўніверсітэта, ЮНЕСКА Белавежская пушча, Даследчыцкага інстытута лясніцтва і Белавежскага надлясніцтва. Як і кожны год, прадстаўленыя грыбы дзеляцца на атрутныя, неядомыя і ядомыя; навінка — куточак ахоўных жывых грыбоў (на іх збор для выставачных мэт трэба было атрымаць дазвол). (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF