Ніва № 41 (3570), 13 кастрычніка 2024 г.
Перакулены светУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧДзіўны ўсё ж такі цяперашні свет. І нават не тое, што ў ім адбываецца, а тое, як гэта адлюстроўваецца ў інфармацыйнай прасторы. Калі ўявіць, што на нашу Зямлю спусцілася б нейкая іншапланетная, скажам з Марса ці Сатурна, міратворчая місія і пачала вывучаць сітуацыю з войнамі, то яе ўдзельнікі павар’яцелі б пры першым знаёмстве з той інфармацыяй, якую распаўсюджваюць цяперашнія, надзвычай хуткасныя і мабільныя медыя. Гэтыя радкі пішуцца якраз 7 кастрычніка, у гадавіну крывавых і жахлівых падзей у Ізраілі, калі вялікая групоўка бандытаў з тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС уварвалася на тэрыторыю Ізраіля, жорстка забіўшы больш 1200 чалавек. Яшчэ 251 чалавек быў захоплены ў закладнікі, з іх дахаты за год удалося вярнуць па адных звестках 154, па іншых — менш паловы. Некаторыя забітыя, іншыя — надалей у палоне. Менавіта пасля гэтай трагічнай падзеі цярпенне ўрада Ізраіля лопнула і ён пачаў дзеянні ў адказ. Але ж, калі глядзіш навіны, выпусканыя ў розных краінах, чытаеш разнастайныя інтэрнэт-рэсурсы, складаецца поўнае ўражанне, што гэта Ізраіль — агрэсар і менавіта ён першым напаў на няшчасны палесцінскі народ (якога насамрэч не існуе, паколькі на той зямлі пражывае арабскі этнас) і іншых суседзяў. Па ўсім свеце праходзяць масавыя тысячныя маніфестацыі ў абарону Палесціны, частка ўдзельнікаў якіх выразна і свядома падтрымлівае тэрарыстаў, а іншая частка, атручаная прапагандай і сама не разумее, за што (...) |