Ніва № 41 (3570), 13 кастрычніка 2024 г.

Музыка без засцярог

Міхал ІВАНЮК

Беларускі музей і сяродак культуры ў Гайнаўцы — гэта не толькі месца, дзе можна пазнаёміцца з традыцыйнай культурай беларусаў. Установа адкрытая таксама для людзей, але і для падзей, якія, здавалася б, маюць мала агульнага з музейнай прасторай. Дзякуючы супрацоўніцтву Музея з Культурным таварыствам «Тыбель» і фінансаванню Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі ды Падляшскага ваяводства і бюджэту горада Гайнаўка незалежныя энтузіясты музыкі з Гайнаўкі змаглі сустрэцца на чарговым канцэрце з серыі «Музыка без засцярог». Імпрэза праходзіла ў будынку «Мазаікарні», якая складае частку музейнага комплексу. 20 верасня гайнаўская публіка мела магчымасць пачуць шэсць гуртоў, якія прадстаўляюць розныя стылі і з’яўляюцца часткай незалежнай музычнай плыні.

— Сёлета адзначаем дваццаты выпуск канцэртаў. Роўна дваццаць гадоў таму ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы пачаліся першыя рок-канцэрты пад шыльдай «Музыка без засцярог». З таго часу рэгулярна можна пачуць рок у выкананні беларускамоўных і польскамоўных гуртоў — і гэта таксама была ідэя выступаць на адной сцэне. Абедзве мовы можна было пачуць пад агульным рок-назоўнікам. Ідэальная сітуацыя, каб на адным канцэрце ігралі беларускамоўны гурт беларускай меншасці ў Польшчы, беларускамоўны гурт з Беларусі і гурт з Польшчы. Атрымалася такое творчае супрацьстаянне. І таму кожны год працягваем серыю клубных канцэртаў, на якіх можна пачуць беларускі рок у Польшчы. Кожны год мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF