Ніва № 40 (3569), 6 кастрычніка 2024 г.

У Кракаўскай мітраполіі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Паўтару фразу з ранейшага майго тэксту: «У Вадавіцах Караль Вайтыла пражыў свае першыя 18 гадоў і ў 1938 годзе, пасля матуральнага экзамена падаўся ў шырокі свет, значыць — у Кракаў. Там стаў студэнтам польскай філалогіі на Ягелонскім універсітэце, але ненадоўга, бо ўжо ў лістападзе 1939 года гітлераўцы закрылі ўніверсітэт а выкладчыкаў вывезлі ў канцлагер Заксенхаўзен».

Род ягонай маці Эміліі з Качароўскіх па бацькоўскай лініі (бацька Фелікс) выводзіўся з пад Шчабжэшына, што ў Замойскім павеце Люблінскага ваяводства, з вёскі Міхайлава. Вікіпедія: «1695 року вперше згадується церква східного обряду в селі. За даними етнографічної експедиції 1869-1870 років під керівництвом Павла Чубинського, у селі переважно проживали польськомовні римо-католики, меншою мірою — греко-католики, які також розмовляли польською. У міжвоєнні 1918-1939 роки польська влада в рамках великої акції руйнування українських храмів на Холмщині і Підляшші перетворила місцеву православну церкву на римо-католицьку капличку.» Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага падае, што ў пачатку ХХ стагоддзя ў Міхайлаве пражывала 371 душа, з чаго 16 праваслаўных. Праваслаўныя паявіліся там у выніку пераводу ў 1875 годзе грэка-католікаў у праваслаўе. Эмілія Качароўская нарадзілася 26 сакавіка 1884 года ў Кракаве, 10 лютага 1906 года звянчалася ў кракаўскім касцёле Пятра і Паўла з Каралем Вайтылам. (У 1809-1815 гадах, у ходзе напалеонаўскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF