Ніва № 40 (3569), 6 кастрычніка 2024 г.
Словы Мітрапаліта Савы беларускаму ліцэю ў Гайнаўцы+ Сава, Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй ПольшчыПаважаны Ігар Лукашук Дырэктар ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з ДНБМ у Гайнаўцы Шаноўная Дырэкцыя і Педагагічная рада, дарагія вучні і выпускнікі, паважаныя бацькі і госці! У зямным жыцці кожнага чалавека вельмі важна мець пачуццё нацыянальнай ідэнтычнасці, якое не дазваляе чалавеку згубіцца ў свеце, а дапамагае яму стаць свабодным, развівацца і пазнаваць свет. Гэта і ёсць мэта навукі, якая вызваляе чалавека, якая не толькі вучыць, але і забяспечвае павагу да іншых людзей, захоўвае веру, традыцыі, культуру і мову. Усё гэта на працягу 75-ці гадоў зберагае і перадае моладзі ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з ДНБМ у Гайнаўцы. Гэта ўнікальны ліцэй сярод навучальных устаноў Гайнаўскага павета і рэгіёна, беражэ традыцыю, а таксама культуру беларускамоўнай меншасці вось ужо больш за паўстагоддзя. Вельмі дзякую дырэктару, настаўнікам і бацькам за выхаванне маладога пакалення ў веры, традыцыях і культуры нашых продкаў. На жаль, засмучае той факт, што частка моладзі не жадае прыходзіць на ўрокі рэлігіі, а таксама вывучыць беларускую мову. Гэта вельмі дрэнна, бо не варта выбіраць лягчэйшы шлях у жыцці, таму што поспеху дасягне той, што прымае цяжкія выпрабаванні. Але, нягледзячы на гэта, я малюся і веру, што ў будучыні ліцэй будзе мець яшчэ больш прыхільных вучняў, якія будуць адданыя веры сваіх продкаў і рэпрэзентаваць такі самы высокі (...) |