Ніва № 40 (3569), 6 кастрычніка 2024 г.
Адкрыццё першай беларускай музычнай пляцоўкі ў БеластокуМіхал ІВАНЮКАпошнія тры тыдні ў Беластоцкім музычным клубе былі напружанымі. Апошняй падзеяй, якая завяршала пэўны этап функцыянавання «Беларускай музычнай піўніцы» была прэзентацыя міні-альбома/EP «Памежны стан» гурта «KurwaDziki» Пашырэнне аб’екта стала фактам, які здзейсніўся ў апошні дзень жніўня. БМК стаў прафесійным месцам з умовамі для артыстаў, безумоўна, не горшымі, чым у іншых канцэртных залах горада. Больш за год над гэтым працавала звыш дзясятка чалавек, у тым ліку і Антон Сіроцін, які з моманту пасялення ў Беластоку заснаваў з сябрамі фармацыю «KurwaDziki» на базе гурта «Всё_CRAZY» і стаў нефармальным менеджарам беларускай музычнай прасторы, дзе ўсё часцей адбываюцца музычныя імпрэзы. А яго фармацыя стала вядучым прадстаўніком гэтай установы і мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў асяроддзі дыяспары. Антон Сіроцін: — Насамрэч, у сённяшнім канцэрце мне спадабалася ўсё — ад гуку да светлавой працы. Увогуле, для першага канцэрта на гэтай сцэне і яго адкрыцця ўсё выглядала добра. Я задаволены сённяшнім вечарам. Безумоўна, ёсць некаторыя рэчы, якія можна палепшыць, але не так іх шмат. Я таксама задаволены выступленнем артыстаў. Гэта вялікая радасць і асалода, што мы змаглі пачуць выступ Kaці і «NaviBand» з добрым гукам. Сёння таксама было шмат людзей, якія запоўнілі клуб. Спадзяюся, што калі нашы мерапрыемствы будуць добра рэалізаваны з тэхнічнага боку, людзей будзе яшчэ (...) |