Ніва № 40 (3569), 6 кастрычніка 2024 г.
У Сямятычах у імпазантным амфітэатрыМіра ЛУКША«Беларускі народны фэст» — пад аграмаднай сцэнай у Сямятычах ля азярца з каляровымі фантанамі павіс банер пра беларускае мерапрыемства ад арганізатара — Беларускага таварыства. Гэта сёлетні перадапошні беларускі фэст (праз тыдзень будзе ў Плёсках). — Праўда, не вельмі ён рэкламаваўся, — кажа спадарыня Валя, што прыйшла сюды з мужам Уладзіславам, а пасля імпрэзы пойдуць у царкву. А маладыя, як Андзя Саўчук, у бібліятэку — на чытанне «Кардыяна» Юльюша Славацкага. — Калі б было не па-нашаму, або якое дыска-пола, то б больш сюды народу набеглася. А такі сквар, як у разгар лета, у гэты верасень, ледзь злавілі мы крыху ценю пад сцяной амфітэатра... Мы тут, старыя, неяк трымаемся свайго і гуртуемся, арганізуемся. Перш за ўсё пры царкве, у пенсіянерскіх арганізацыях. Ой, як добра, што тут «Ніву» маеце, бо цяжка ў нас дастаць наш штотыднёвік! — Спакойна сарганізавалі тут той фэст, не было нейкіх гаворак пра якіясь падазроныя, у сувязі з палітычнай сітуацыяй, «замежныя» гешэфты, калі ўлады Сямятыч адхрышчваліся ад усяго, што беларускае, нават ад павятовага агляду фестывалю беларускай песні. Было. Бо на Падляшшы некаторыя самаўрадаўцы, нават надзьмутыя гмінныя, кайструюць усё, што нават словам беларускім пахне і беларускія народныя фэсты, які адбываліся тут дзесяцігоддзямі таму, называюць... «патанцоўкамі пад лямпіёнамі». А тут чакаў «Канцэрт вядомых, знакамітых беларускіх калектываў з (...) |