Ніва № 40 (3569), 6 кастрычніка 2024 г.
На «Бандароўскай бяседзе» ў 24 разМіра ЛУКШААктыў з наваколля міхалоўскіх Бандароў запрасіў быў летам у 24 раз на беларускі фэст. Адбываліся тут пару дзясяткаў раней, ад больш за два дзясяткі яго «Бандароўская гасцёўня», як выдумаў светлай памяці Віктар Бура з блізкіх Рыбакоў. Ладзіць яго непадалёк берага Семяноўскага вадасховішча, у бандароўскім «амфітэатры» перад адкрытым полем, за блёкамі перасяленцаў з залітых вёсак на новым аседлі разам з Беларускім грамадска-культурным таварыствам, вядома, пры падмацоўцы перш за ўсё Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Гміннага цэнтра культуры ў Міхалове, пажарнікаў і тутэйшых спонсараў. Гэты фэст з’яўляецца працягам беларускіх фэстаў, якія ад дзесяцігоддзяў збіралі шматлюдную публіку тутэйшую і «зарэчанскую», і не называюць іх, як за рэчкай пры новым войце «патанцоўкамі пад лямпіёнамі», абы толькі загучала не па-свойску і не запахла беларускім, нашым. Тое «возера» пасярод гмін Нараўчанскай і Міхалоўскай, а закранула і Гарадоцкую, бо аж да Супрасля меў цягнуцца канал з вадой ад Нарвы, прынесла таксама нямала гора, бо прапалі вёскі — хаты, людзі, словы. Тыя памяць і словы ратуе той, хто даклаў сваю руку да заліцця наваколля — Аляксандр Кардаш, і піша новую кнігу — «Як гаварылася ў нас па-навасадску». Прапалі... І не ўбачыла я на лавачках мінулагодніх сваіх размоўніц, бабуль, якіх родныя хаты засталіся пад вадой. Не выглянула з акна на апошнім паверсе першага «блёку» цётка Нюра з Буд, але бегаюць па (...) |