Ніва № 40 (3569), 6 кастрычніка 2024 г.
Гісторыя на галаве — як у Саколцы ўспомнілі шапку бараніцуУршуля ШУБЗДАНародныя строі Падляшскага ваяводства трапілі ў новы альбом. У Камяніцы Тызенгаўза ў Сакольцы прайшла прамоцыя двух тамоў кніжкі на польскай мове Традыцыйныя строі Падляшскага ваяводства1. Багаты ілюстрацыйны матэрыял складаюць як архіўныя, так і сучасныя фотаздымкі людзей, апранутых у народныя строі, фатаграфіі і малюнкі саміх строяў, дэталяў дэкаратыўнага ўзору і ўзораў. Аўтарамі кніжкі з’яўляюцца этнографы Эльжбета Піскож-Бранэкава і Аляксандра Плюта. Мы пісалі пра строі Падляшша, то-бок тыя, якіх насілі ў паўднёвай частцы Падляшскага ваяводства, пра строі Сувальшчыны і пра строі Сакольшчыны, якая не з’яўляецца ні Падляшшам, ні Сувальшчынай, а да таго ж гістарычна належала да Гродзенскай губерні, — кажа Эльжбета Піскож-Бранэкава. — Іншыя плыні, іншыя тэндэнцыі, і я вельмі хацела б пазбегнуць размовы пра строі Падляшша, бо Падляшша — гэта і частка Любліншчыны, і частка Мазавецкага ваяводства, дзе былі свае строі. Мы пісалі пра строі Сувальшчыны, Сакольшчыны і паўднёвай часткі Падляшскага ваяводства. Мода — форма, навязаная элітамі, ці саступка эліт таму, што ўзнікае ў народзе? Стыль заўсёды быў элементам ідэнтычнасці, характарызаваў касту, клас, але таксама пакаленне. Чалавек прыняў пэўную форму ў маладосці і прытрымліваўся яе да старасці. У моладзі ўжо было іншае адзенне, чым у старэйшага пакалення. Людзі адрозніваліся ад (...) |