Ніва № 40 (3569), 6 кастрычніка 2024 г.
«Літва па-літоўску» паводле ВільчэўскагаСевярын ПРАКАПЮККніга пра Літву, без польскіх стэрэатыпаў, з моцнымі беларускімі вуткамі. Рэдкасць на польскім выдавецкім рынку. Дамінік Вільчэўскі (1983 г. нар.), аналітык, супрацоўнік Варшаўскага ўніверсітэта, шмат гадоў звязаны з парталам «Przegląd Bałtycki», напісаў кнігу пра тое, як нараджалася сучасная літоўская дзяржава і грамадства. Аднак у аўтара не было амбіцый стварыць манаграфію сённяшняй Літоўскай Рэспублікі. Ён цалкам абмінуў тыпова польскі ракурс успрымання краіны праз прызму «крэсавых» сантыментаў і стэрэатыпаў. Вільчэўскі акрэсліў некалькі найбольш важных, на яго думку, матываў, маючы на ўвазе гісторыю дзяржавы і дэбаты сучаснага грамадства. Атрымалася вельмі добра. Дзякуй аўтару за тое, што ён выявіў «белыя плямы» ў вобразе нашага бліжэйшага суседа, моцна скажонага польскай парадыгмай. Насуперак стэрэатыпам аўтар з самага пачатку шмат увагі надае сувязі беларусаў з гісторыяй сучаснай Літвы, пачынаючы са славутага пахавання камандзіраў Студзеньскага паўстання ў Вільні ў 2019 годзе. Ён гаворыць пра Каліноўскага. Значная частка аднаго з раздзелаў прысвечана сувязям беларускага незалежніцкага руху з тэрыторыяй сённяшняй Літвы. У ім апісваецца, між іншым, дзейнасць Клаўдзія Дуж-Душэўскага, якому прыпісваюць распрацоўку беларускага сцяга. Піша пра важнасць Вільні для беларускай гістарычнай памяці. Вільчэўскі падкрэслівае важнасць беларускага складніка ў абшарах, дзе зарадзілася (...) |