Ніва № 40 (3569), 6 кастрычніка 2024 г.
У Залешанах развіталіся з Сяргеем НічыпарукомВаля ЛАЕЎСКАЯСям’я, сябры, прадстаўнікі розных арганізацый і прадстаўнікі мясцовага самакіравання, а таксама праваслаўнага духавенства развіталіся з дзеячам праваслаўнага і беларускага асяроддзя на Падляшшы Сяргеем Нічыпаруком. Ён памёр 25 верасня ва ўзросце 75 гадоў. Развітанне праходзіла ў манастырскай царкве ў Залешанах, якая паўстала дзякуючы ягонай працы. — Ім была збудавана капліца і агароджа. Тут, у нас, Залешанскі манастыр, вымаленае ім месца. Такіх матэрыяльных ягоных памятак шмат. Але яшчэ колькі дабра засеяў у сэрцах і душах людзей. — Ён расказваў гісторыю сваёй сям’і, пра Залешаны, пра пацыфікацыю. І ўсё гэта расказваў, каб ушанаваць сваіх продкаў, каб ганарыцца продкамі, сваёй зямлёй, але без нянавісці. — Быў чалавекам вялікай веры. З ім можна было пагаварыць на любую тэму. Для кожнага меў час. І вечная яму памяць. Сяргей Нічыпарук — нашчадак залешанскай сям’і, якая пацярпела ад дзеянняў атрада польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса (мянушка «Буры»). Быў прыхільнікам дыялогу і прымірэння. Пахавалі Сяргея Нічыпарука на яго радзіме ў Залешанах на праваслаўных могілках. Сяргей Нічыпарук нарадзіўся ў 1949 годзе ў Залешанах, у сям’і, якую, закранула акцыя пацыфікацыі беларускіх вёсак Беласточчыны пры канцы студзеня — у пачатку лютага 1946 года атрадам польскага антыкамуністычнага падполля пад камандаваннем (...) |