Ніва № 40 (3569), 6 кастрычніка 2024 г.
«Падляшскі вянок» мацуе нашу меншасць!Ганна КАНДРАЦЮКЮбілей «Падляшскага вянка» будзем адзначаць круглы год, ажно да верасня 2025 года. Аднак у гісторыі беларусаў Падляшша запішацца дата 20 верасня г.г., калі ансамбль адкрыў пачатак дзясятага сезона ды наладзіў амаль трохгадзінны канцэрт ва ўніверсітэцкай актавай зале імя Януша Корчака ў Беластоку. Гэта быў добры момант, каб паказаць дасягненні ды развітацца з найстарэйшымі танцорамі. Марыся Здрайкоўская, якая ў дзвярах вітае гасцей, пагаджаецца на кароценькую размову: — Памятаю той момант, калі ў 2015 годзе да аб’яднання АБ-БА прыйшла Аксана Прус і сказала, што яна ведае, што ў Беластоку ёсць многа дзяцей, якія вывучаюць беларусукю мову і яна вельмі ахвотна з імі папрацуе. Мой Колюсь быў у чацвёртым класе і ён быў ужо «за стары», але бацькі сказалі, што калі АБ-БА возьме пад свае крылы танцавальны гурт, то нашы дзеці, нават калі яны «за старыя», будуць у ім танчыць. Так дамовіліся і гэта спрацавала. Першая група, як памятаю, была вельмі вялікай. Спачатку танчылі нашы два сыны, аднак на пэўным этапе малодшы сын, Олюсь, адышоў. А старэйшы ад пачатку вельмі хацеў танчыць. Для яго танец, музыка гэта вялікая прыемнасць, захапленне. Час аддадзены «Падляшскаму вянку» гэта яго хобі, рэсет ад штодзённасці. І зараз, калі ён ідзе штудзіраваць (Мікола, паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта — Г.К.), ужо думае, каб далучыцца да танцавальнага ансамбля ў Варшаве. Для нас, (...) |