Ніва № 40 (3569), 6 кастрычніка 2024 г.
Два шляхіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧАпошнія стагоддзі гісторыі чалавецтва нібыта імкнецца да сацыяльнай справядлівасці, роўных правоў і ўладкавання гарманічнага грамадства, дзе кожнаму будзе месца і ніхто не будзе пакрыўджаны. Ідэя сацыяльнай роўнасці не раз захоплівала шырокія масы насельніцтва, толькі нічога добрага з гэтага як правіла не выходзіла. Найяскравейшы прыклад адмоўнай практыкі — гэта Савецкі Саюз, які праіснаваў 70 гадоў і пакінуў пасля сябе дзясяткі мільёнаў ахвяр і заўчасна загубленых жыццяў. Эксперыменты з пабудовай сацыялізму ў іншых краінах — Куба, Кітай, Паўночная Карэя, Кампучыя, Венесуэла, дзяржавах Афрыкі — таксама прывялі да жахлівых наступстваў, катастрофы эканомікі і выбудоўвання таталітарных дзяржаў. Усё лепшае на гэтай зямлі, усё больш-менш людскае, нармальнае і прыстойнае, якраз было дасягнута дзякуючы капіталістычнаму ладу. Але чалавецтва агулам не хоча рабіць высновы з перажытага досведу і зноў пнецца наступаць на старыя граблі марксізму-сацыялізму. І многія заходнія дзяржавы, якія яшчэ нядаўна, здавалася б, былі непахісным бастыёнам дэмакратыі і забеспячэння правоў чалавека, зараз спакваля здаюць свае пазіцыі. Левыя павароты і перавароты захопліваюць усё больш краін, а справа Маркса-Леніна жыве надалей. Таму не дзіва, што на апошніх выбарах у розных еўрапейскіх краінах назіраецца рэзкае «паправенне», у многіх парламентах бальшыню ці вельмі значную колькасць месцаў атрымліваюць тыя, каго называюць ультраправымі. (...) |