Ніва № 40 (3569), 6 кастрычніка 2024 г.
З’езд выпускнікоў і юбілей Гайнаўскага белліцэяАляксей МАРОЗАфіцыйная частка V З’езда выпускнікоў і святкаванне 75-годдзя Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы адбыліся 28 верасня ў спартыўнай зале школы. Папярэдзіў яе малебен у Свята-Троіцкім саборы. Урачыстасць распачалася з дзяржаўнага гімна Польшчы і гімна школы «Люблю наш край, старонку гэту» ў выкананні школьнага калектыву «Знічка». Мінутай цішыні была ўшанавана памяць памерлых настаўнікаў і вучняў. На ўрачыстасць прыбылі выпускнікі, вучні, настаўнікі, працаўнікі белліцэя, пенсіянеры. Гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства прывіталі вядучыя — выпускніца Ілона Карпюк і настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі. Урачыстасць удастоілі епіскап Гайнаўскі Павел, гайнаўскі дэкан, мітрафорны протаіерэй Міхаіл Негярэвіч і праваслаўныя святары, ксёндз канонік Зыгмунт Браніцкі, маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым, стараста Гайнаўскага павета Андрэй Скепка, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка, Аліна Коўшык з Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, шматгадовы дырэктар белліцэя Яўген Сачко, дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап, старшыня Беларускага саюза ў РП Яўген Вапа, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак, старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень, старшыня Фонду «Тутака» Павел Станкевіч, прадстаўніца Кафедры беларусістыкі Варшаўскага (...) |