Ніва № 39 (3568), 29 верасня 2024 г.
Дзе ўсё пачалосяАляксандр ВЯРБІЦКІФраза «Быць у Рыме і не бачыць папы» лічылася калісь сінонімам, здаецца, расцяпанасці. Зараз такую фразу, у польскіх умовах, можна падмяніць зваротам «Быць у Кракаве і не бачыць папскіх месцаў». Бо ж польскі папа Ян Павел ІІ правёў у Кракаве шмат свайго маладога і спелага жыцця, а паколькі быў ён чалавекам адносна непаседлівым, то і месц ягонай прысутнасці ў Кракаве шмат. Пакуль Караль Вайтыла трапіў у Кракаў, маладыя гады правёў у сваім родным горадзе Вадавіцах. «Tu wszystko się zaczęło» — такімі словамі самога папы вітае наведвальнікаў горада надпіс на будынку аўтобуснага вакзала. З Вікіпэдыі: «Нарадзіўся ў мястэчку Вадавіцэ каля Кракава, Польшча. Сям’я Вайтылы, а ў яго быў яшчэ старэйшы брат Эдмунд, жыла даволі сьціпла — з заробку бацькі-чыноўніка. Караль Вайтыла быў вельмі здольным хлопцам: ён добра вучыўся, рэгулярна гуляў у футбол і езьдзіў на лыжах, а таксама браў актыўны ўдзел у працы школьнага тэатру. Яшчэ ў дзяцінстве будучы Папа перажыў сьмерць самых блізкіх людзей — памерла ягоная маці і брат, а ў 1941 годзе памёр і ягоны бацька». У Вадавіцах Караль Вайтыла пражыў свае першыя 18 гадоў і ў 1938 годзе, пасля матуральнага экзамена падаўся ў шырокі свет, значыць — у Кракаў. Там стаў студэнтам польскай філалогіі на Ягелонскім унівесітэце, але ненадоўга, бо ўжо ў лістападзе 1939 года гітлераўцы закрылі ўніверсітэт а выкладчыкаў вывезлі ў канцлагер Заксенхаўзен... Нарадзіўся будучы папа ў (...) |