Ніва № 39 (3568), 29 верасня 2024 г.
Выступ Паўла Латушкі на цырымоніі ўручэння ўзнагароды «Салідарнасць» імя Леха Валэнсы. 18 верасня 2024 года, г. Варшава Палац КрасіньскіхПавал ЛАТУШКАШаноўны Спадар Прэзідэнт, Шаноўны Спадар Міністр замежных спраў, Спадарыні і спадары Міністры, Ваша правасхадзіцельства, Паважаныя спадары і спадарыні, Прымаць гэтую высокую ўзнагароду — вялікі гонар. І вялізная адказнасць. Але я ведаю, што я не адзін, што беларусы — не адны. Бо разам з адказнасцю, мы адчуваем і вялізную падтрымку. Гэта магутная матывацыя для мяне асабіста і для ўсіх, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі. Я дзякую Капітулу ўзнагароды Салідарнасці імя Леха Валэнсы, Спадару Прэзідэнту, Міністру замежных спраў Рэспублікі Польшча, Яго Эксцэленцыі Радаславу Сікорскаму за Вашую ініцыятыву прысуджэння ўзнагароды беларусу. Успрымаю гэта як важны стратэгічны сігнал аб прыярытэтнасці дэмакратычных зменаў у Беларусі для знешняй палітыкі Польшчы. Дзякую сардэчна, Спадар Міністр. Дзякую кожнаму, хто змагаецца. У гэтай залі асабліва хачу падзякаваць былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандру Мілінкевічу і Уладзіміру Някляеву, выбітнаму беларускаму гісторыку Уладзіміру Арлову, прадстаўніку беларускай меншасці Польшчы Яўгену Вапу, калегам і калежанкам з маёй каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і прадстаўнікам дэмакратычных сілаў Беларусі, усім прысутным сёння на цырымоніі за тое, што разам падзелім гэту важную падзею. Дзякую ўсім, хто (...) |