Ніва № 39 (3568), 29 верасня 2024 г.

Фонд Мар’яна Пецюкевіча ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Сяргей ЧЫГРЫН

24 верасня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння беларускага этнографа, журналіста, публіцыста, грамадска-культурнага дзеяча Мар’яна Пецюкевіча (1904-1983). У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук (ЦНБ НАН) Рэспублікі Беларусь у Аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў (фонд 60, вопіс № 1) захоўваецца фонд Мар’яна Пецюкевіча (1904-1983). Матэрыялы, што ўтвараюць рукапісны фонд Мар’яна Пецюкевіча, былі атрыманы аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі праз даследчыка беларускай гісторыі і культуры, доктара гістарычных навук Юрыя Туронка ў перыяд 1984-1990 гадоў і ўяўляюць сабой пэўную частку творчай спадчыны Мар’яна Пецюкевіча. Асноўны жа масіў архіўных дакументаў застаўся ў Польшчы, дзе захоўваецца пасля смерці фондаўтваральніка ў розных месцах згодна з яго распараджэннямі.

Пералік дасланых у бібліятэку матэрыялаў зафіксаваны ў лістах Юры Туронка да былой загадчыцы аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі Лідзіі Збралевіч (перапіска знаходзіцца ў справе фонду). У склад фонду ўвайшлі як арыгінальныя матэрыялы, так і копіі асобных дакументаў фондаўтваральніка. Пасля навукова-тэхнічнай апрацоўкі фонд налічвае 102 адзінкі захавання за 1924-1983 гады і складаецца з тэматычных груп.

Першая група — гэта творчыя матэрыялы. Сюды ўвайшлі творчыя рукапісы Мар’яна Пецюкевіча (аўтабіяграфічныя ўспаміны „У пошуках (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF