Ніва № 39 (3568), 29 верасня 2024 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (85). Галава як месца часовага прабывання мозгу

Андрэй СЦЕПАНЮК

Трагічная паводка ў Польшчы і ў некаторых іншых частках Еўропы выклікала зразумелае спачуванне з боку тых, якія непасрэдна не знаходзяцца на затопленай тэрыторыі. У розных месцах краіны ідуць зборы сродкаў на дапамогу пацярпелым, з вуснаў важных, менш важных і зусім няважных прадстаўнікоў палітычнага, касцельнага, гаспадарчага, і Бог ведае якога яшчэ прадстаўніцтва плывуць словы падтрымкі і гучнае «дапаможам». Таксама «польская аўтакефальная» найважнейшым голасам заявіла, што трэба дапамагчы. І людзі дапамагаюць, адны з за таго, што маюць добрае сэрца і разумеюць няшчасце іншых, другія таму, што бачаць сваю справу ў будучыні, а такая форма рэкламы ім моцна дапамагае, трэція таму, што так робіць знаёмы, або сусед і нам не выпадае быць горшым. На гэтую хвіліну, а пачынаецца толькі другая палова верасня, невядома як вялікай будзе драма тысяч людзей, якія апынуліся на затопленай тэрыторыі. І калі, здавалася б, што кожны чалавек знойдзе сваё месца ў такіх абставінах, або проста будзе пасіўна стаяць і не зробіць нічога, знайшліся яшчэ і такія, якім захацелася абрабаваць пустыя, пакінутыя пацярпелымі дамы і сядзібы і нажыцца на чужой бядзе. І, што больш зразумелае, пачаліся пошукі тых, якія за ўсё гэта павінны быць адказнымі, і тых, якія не зрабілі ўсяго, што трэба, каб было так, як трэба. А чаму пішу ў той момант «зразумела»? А хаця б таму, што гэта ўсё ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF