Ніва № 39 (3568), 29 верасня 2024 г.
Аляксей Карпюк: «Усе доўга працавалі на добрую рэпутацыю Беларускага ліцэя»Уршуля ШУБЗДАЛіцэй у Бельску-Падляшскім, з якімі б праблемамі не сутыкаўся, гэта вельмі важнае месца для многіх людзей. Многія з іх цэлае жыццё працавалі ў карысць гэтай пляцоўкі. Не толькі выдатнае мінулае, але і надзейнае будучае дазволіў зразумець IX З’езд выпускнікоў Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Ліцэй у Бельску існуе ўжо восемдзясят гадоў і за гэты час прайшло праз яго тысячы маладых людзей, якія на калідорах і ў школьных залах чулі сваю беларускую мову. Сёлета святкаванні прайшлі пад крыламі новага дырэктара школы — Іаанны Якімюк. — Мерапрыемства даказала, як важным месцам у жыцці чалавека з’яўляецца школа, — кажа шматгадовы настаўнік Уладзімір Вавульскі. — Ужо больш за дваццаць гадоў працую настаўнікам гісторыі ў ліцэі. Пачаў працу, калі дырэктарам быў Аляксей Карпюк. Магу сказаць, што гэта быў для мяне другі дом. Не толькі праца, але і вучні, якія нешта хацелі дасягнуць праз конкурсы ці алімпіяды, маглі на мяне разлічваць. Я быў шэфам клуба па польска-беларускіх справах, у якім дзейнічалі вядомыя цяпер людзі не толькі тут, але і ў ваяводстве — Томэк Суліма, цяперашняя дырэктар Іаанна Якімюк, журналіст і калега Міхась Сцепанюк. Наша школа — свайго роду кузня кадраў, але свет змяняецца, мяняюцца абставіны. Памятаю, як на папярэднія з’езды прыязджалі прадстаўнікі (...) |