Ніва № 39 (3568), 29 верасня 2024 г.
ХХІІ Пленэр разьбы па драўніне ў ГайнаўцыАляксей МАРОЗПадвядзенне вынікаў і адкрыццё выставы ХХІІ Пленэру разьбы па драўніне ў Гайнаўцы адбылося 22 жніўня на плошчы Гайнаўскага надлясніцтва. Там з 9 жніўня пяць скульптараў выконвалі арыгінальныя і цікавыя працы. Іх рабоце прыглядаліся мясцовыя жыхары і турысты, якія збіраліся непадалёк на прыпынку вузкакалейкі, на якой ездзілі на экскурсіі ў Белавежскую пушчу. У час пленэру, побач працуючых разьбяроў, былі наладжаны керамічныя майстар-класы для дзетак, якія атрымалі свае выпаленыя працы ў дзень адкрыцця выставы. У пачатку мерапрыемства займальна выступіў калектыў народнага танца «Перапёлка» Гайнаўскага дома культуры. — ХХІІ Пленэр разьбы па драўніне быў арганізаваны Аб’яднаннем самаўрадаў Еўрарэгіёна Белавежская пушча, у партнёрстве з Надлясніцтвам Гайнаўка, Гайнаўскім домам культуры і Управай горада Гайнаўка. Дзякуючы ангажаванасці многіх асоб і ўстаноў удалося нам давесці да таго, што можаце тут пабачыць, — заявіла на адкрыцці мерапрыемства дырэктар бюро Аб’яднання Малгажата Сегень. — Надлясніцтва Гайнаўка ўжо шосты раз з’яўляецца суарганізатарам, партнёрам пленэру і пяты раз адбываецца ён на плошчы нашага надлясніцтва. Нам важнае, каб як найбольш асоб паглядзела прэзентаваны плён работы скульптараў. Наглядаючы за гайнаўскімі пленэрамі здаецца мне, што сёлетнія скульптуры асаблівыя і вельмі арыгінальныя. Гэта можаце пабачыць, ацаніць і захапляцца, — сказаў надляснічы Гайнаўскага (...) |