Ніва № 39 (3568), 29 верасня 2024 г.
Юрась Гумянюк — беластоцкі гарадзенец (6)Ганна КАНДРАЦЮКПра Юры Гуменюка складана гаварыць у прошлым часе. Такі расповед прасочваецца, вымыкаецца дзесьці па за вербальныя схемы і эмоцыі... — У мяне была такая гісторыя, што я мусіла некалькі разоў даказваць, што ён памёр, — яшчэ сёння здзіўляецца сваёй прыгодзе паэтка Міра Лукша. — Тут, у Беластоку, ён меў рахунак у банку «з зубром». Мы дамовіліся, што інфармацыі пра стан яго рахунку будуць прыходзіць на мой адрас. У час апошняга візіту ён зняў грошы, асталася нейкая драбяза, 83 грошы. Пасля, калі яго не было ўжо на свеце, тыя лісты ўсё прыходзілі і прыходзілі на мой адрас. У банку ўвесь час налічвалі аплату за рахунак, ажно назбіралася 144 злотых. Я пайшла і кажу, што яго няма, ён памёр, а жанчыны глядзяць на мяне і кажуць: «Дакажыце, што яго няма ў жывых». У той час не было ўжо яго маці, ды не было нават да каго звярнуцца, каб даслаў нейкі дакумент. То я хадзіла можа чатыры разы, прасіла, каб закрылі рахунак. А яны, не, усё паўтаралі сваё: «Дакажыце, што ён памёр». У канцы не сцярпела гэтага цырку. Сказала ім, што смерць паэта, гэта больш складаная справа, чым доказы. І, магчыма, ён сам не ведаў, што пайшоў з жыцця. Можа ён дзесьці тут кружыць між намі як энергія. А гаварыць, што яго няма, дык увогуле дурна, бо ж ён захаваны як ніхто іншы ў сваіх вершах, так што ніхто тут не дакажа... Гэты эмацыйны і пакручасты маналог з эзатэрычнай афарбоўкай наздзіў выспеў у (...) |