Ніва № 39 (3568), 29 верасня 2024 г.

Колеры бачання

Міраслаў ГРЫКА

Неба насамрэч фіялетавае, а Сонца — зялёнае. Ружовы колер, як белы і чорны, існуе толькі ў нашым мозгу! Гэтае сцвярджэнне праўдзівае і аб’ектыўнае, хоць і супярэчыць агульнапрынятай трактоўцы колераў сонца і неба. Тым не менш факт ёсць факт, хоць і не ўпісваецца ў наш суб’ектыўны вопыт. Што такое праўда? Наш мозг падманвае нас ці навукоўцы, упэўненыя ў сваёй рацыі? Фізікі! Даследчыкі! Апошняе пытанне настолькі ж клапотнае, наколькі і важнае. Калі мы слепа давяраем навуцы, многія іншыя пытанні, якія з’яўляюцца эвалюцыйна заснаванымі і культурна апраўданымі ў апісанні чалавечага пазнання, павінны быць падвергнуты глыбокаму аналізу, а потым трэба рабіць з гэтага выразныя, то-бок праўдзівыя высновы. Гэта пра сукупнасць ведаў, пачынаючы з пытання, важнага для стану чалавека, ці з’яўляецца навука адзіным сапраўдным пазнавальным шляхам, праз пытанне рэлігіі і веры, этыкі з яе пытаннямі пра праўду і хлусню, дабро і зло і г.д., ды заканчваючы праблемай мэтанакіраванасці чалавечага існавання. Аднак нават самы круты і збалансаваны даследчы разлік выкарыстоўвае адзіны даступны чалавеку кагнітыўны інструмент — ненадзейны і капрызны мозг, а дакладней, калі казаць пра навуку, то мазгі даследчыкаў, вучоных, фізікаў, хімікаў, біёлагаў, касмолагаў, філосафаў... Абсталяваныя эфектыўным крытычным апаратам і навуковай сумленнасцю мазгі кожны год ствараюць незлічоныя гіпотэзы і тэорыі, і, здаецца, што ў гэтым патоку канцэпцый яны самі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF