Ніва № 39 (3568), 29 верасня 2024 г.
Прэмія надзеіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧСтановішча беларусаў апошнія гады толькі пагаршаецца. Як тых, хто па-ранейшаму застаецца ў турэмных калоніях, а туды яшчэ сістэмна, фактычна штодзень, трапляюць і новыя людзі. Так і тых, хто застаецца на адноснай волі ў Беларусі, але цэлы час пад пагрозай арышту. Так і тых, хто апынуўся на выгнанні ў змушанай эміграцыі і якіх подлымі спосабамі ўсё роўна пераследуе рэжым. Калі ўвесь свет абмяркоўвае захопніцкую вайну з боку Расеі ва Украіне і абарону апошняй, ці змаганне Ізраіля з ісламскімі тэрарыстамі, якія атачаюць яго амаль з усіх бакоў, ці зацятую перадвыбарчую гонку ў ЗША, якая ідзе зараз, як кажуць, не на жыццё, а на смерць. То гэтаму свету не да беларускай нацыянальнай бяды. Але праблемы Беларусі і беларусаў — гэта яшчэ і праблемы яе суседзяў, якім патрэбны прадказальныя дзеянні з за мяжы і стабільнасць наўкола. Праблемы беларусаў нібыта павінны добра разумець тыя краіны, якія не так даўно вызваліліся з Савецкага Саюза і адпаведна з «братэрскіх абдымкаў» Масквы. Але, на жаль, нават такія краіны мяняюць сваё стаўленне да беларусаў да горшага. Усё больш беларусаў змушаныя пакідаць Грузію, якая ўпэўнена зараз крочыць да дыктатуры. Усё больш праблем у беларусаў у Літве і з перасячэннем літоўскай мяжы. Усё больш ставіцца на дарозе ў Еўропу бар’ераў і заслонаў. Таму добрым пробліскам надзеі таго, што пра беларусаў не забудуцца, стала прысуджэнне польскай прэміі «Салідарнасць» імя першага (...) |