Ніва № 39 (3568), 29 верасня 2024 г.

СТРОЙ — Кацярына Ваданосава. Выстава гістарычнага і традыцыйнага беларускага строю ў Музеі сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы 09.05.2024

Міхал ІВАНЮК

Выстава, падрыхтаваная Кацярынай Ваданосавай, прысвечаная гістарычным і традыцыйным беларускім строям, з’яўляецца першай выставай у гісторыі самай маладой беларускай установы — Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. Была яна арганізавана сумесна з Музеем сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Гэта таксама першая выстава гераіні вернісажу. Цягам апошніх месяцаў аўтарка старалася прысвяціць выстаўцы кожную вольную хвіліну, каб кожны з экспанатаў быў сугучным з гістарычным фонам і перыядам, да якога ён належыць, каб адпавядаў высокаму эстэтычнаму і мастацкаму ўзроўню. І каб паказваў часцінку беларускай культуры, заключаную ў тканіны і ніткі.

Не сукня робіць чалавека, а чалавек сукню, — гаворыць старая польская прымаўка. Шмат у ёй праўды, але вопратка, калі прымяніць гэтую прыказку да сучаснасці, таксама наша другая скура. Яна з’яўляецца часткай нашай знешнасці і іміджу, а таксама адлюстроўвае элементы нашай унутранай асобы, якія мы паказваем грамадству. Па вопратцы грамадства ўспрымае нас пры першым кантакце і фармуе пра нас сваё першае меркаванне — ці яно павярхоўнае, ці цалкам адпавядае нашай асобе.

Столькі ў тэорыі, а на практыцы аўтарка выставы не толькі каларытная асоба, якая выяўляе сябе праз паўсядзённае адзенне, але і асоба з глыбокім мастацкім нутром, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF