Ніва № 38 (3567), 22 верасня 2024 г.
Жывецца ў ПлянцеАляксандр ВЯРБІЦКІСубота, 31 жніўня, гадзіна 18.10, чыгуначны вакзал у Бельску-Падляшскім. Заходжу ў туалет. На ўнітазе спіць мужчына гадоў прыблізна каля сарака. Плячыма абаперты на воданапорны бачок. Нагавіцы ніжэй кален, значыць у выпадку нейкай дэфекацыі ў кліны нічога не пойдзе — поўная дбайнасць пра гігіену. Мужык правільнага складу цела, акурат такога фасону, што мог бы ў тэлероліках або на білбордах рэкламаваць зубныя пасты, крэмы для загарання, шампуні... Чалавек акурат раскошна адпачываў, быццам немаўлятка высмактаўшае мацярынскую цыцку, верагодна пасля цяжкага подзвігу... Зараз у новых вакзалах выгадныя прыбіральні. Не толькі ў Бельску, але і навокал — у Беластоку, Чаромсе, Сямятычах... Калісь было крыху інакш, царыла іншая цывілізацыйная мадэль. У Бельску, з пасляваенных часоў да 1990 года былі два вакзальныя будынкі: адзін, з буфетам, прыблізна на месцы цяперашняга кампактнага вакзальчыка. Другі, з пачакальняй і білетнымі касамі, агульна на месцы цяперашняй стаянкі і аўтобусных прыпынкаў. Прыбіральня была за «буфетным» будынкам. Было гэта мураванае збудаванне, у мужчынскім аддзяленні з абліўной сценкай і канаўкай перад ёй. Для больш патрабуючых была круглая дзіра, крышку, здаецца, вышэй бетоннай падлогі. І столькі. У наступным дзесяцігоддзі ў Бельску працаваў новы вакзал, дзе прыбіральня была ў падвале. Былі там ужо керамічныя ўмяшчальнікі, была каса з персаналам; і рукамыйка была. Цяпер вакзальны (...) |