Ніва № 38 (3567), 22 верасня 2024 г.
Шостая жывапісна-разьбярская «Мая Малая Айчына»(ЛУК)Быў гэта чарговы пленэр, сарганізаваны Культурным згуртаваннем «Тыбэль» у Гайнаўцы. Працягваўся ён сёлета ў маі-чэрвені. У пленэры прынялі ўдзел мастакі-жывапісцы Радаслаў Маціевіч, Станіслаў Паскробка, Міраслаў Здрайкоўскі ды мастакі-скульптары Юры Івацік і Марко Сапёлка. — Мастакі сустракаліся ў Гайнаўцы і ваколіцах, каб у сваёй творчасці выкарыстаць незвычайную красу краявіду і архітэктуры Падляшша. Пленэр адбываўся на пляцы Музея і ў навакольных падпушчанскіх мясцовасцях, такіх як Тапіла, Арэшкава, Забагонне, Кленікі, Крыначка... Вядучай тэмай скульптур і карцін была «Мая Малая Айчына», паколькі ўсе мастакі родам з Падляшша. Але кожны з іх патрактаваў тэму іначай праз прызму ўласнай уражлівасці, умеласці і вопыту. У большасці сягнулі яны па прыроду — адны ўвабралі яе ў фантастычныя формы, іншыя запісалі сапраўдныя краявіды Гайнаўшчыны, як могільнік ці Крыначка. Выставу можна глядзець у Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, да мая 2025 года, — сказаў дырэктар Музея Тамаш Ціханюк. Вернісаж выставы адбыўся 29 жніўня. На гармоніку ў той час падыгрываў Рафал Гвоздзік. Апрача выніку сёлетняга пленэру на выставе можна паглядзець выбраныя працы з папярэдніх пленэраў. Заданне фінансавалася са сродкаў Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі ды Павятовага староства ў Гайнаўцы, арганізатара падтрымалі таксама Гайнаўскі аддзел Кааператыўнага банка ў Бельску-Падляшскім, фірма (...) |