Ніва № 38 (3567), 22 верасня 2024 г.
Witajcie k nam na Łużycy!Пятро ДУДАНОВІЧРэдка сустракаю нейкія артыкулы пра Лужыцы. А калі сустрэну, дык адразу магу адгадаць іх змест: — што гэта найменшы славянскі народ на ўсходзе Нямеччыны; — што карыстаецца дзвюма мовамі: верхнелужыцкай у ваколіцы Будзішына (па-нямецку Баўцэн) і ніжнелужыцкай у ваколіцы Хоцебужа (па-нямецку Котбус); — што мясцовыя сваю краіну называюць Лужыцай, сябе — сербамі; — што мовы паміраюць і памірае нацыя... Што ж, трэба ехаць праверыць... Ізноў з пачатку цягнік да Вроцлава, адтуль цягнік у Вэнглінец, там цягнік у Горліц, і зноў цягнік у Будзішын — там бы хоць паспець на аўтобус № 530 у «лужыцкамоўны анклаў». Так на самай справе на паўночны-захад ад Будзішына ёсць недзе дваццаць каталіцкіх вёсак (навокал жывуць пратэстанты), дзеці ў садках шпараць па-лужыцку, падлеткі падкатваюць да дзевак (ці хлопцаў) па-лужыцку, сталяры робяць рэкламу на лужыцкай, а немцы, якія тут купляюць хаты, вучаць лужыцкую, каб пагаварыць з суседкай... Блін, спазніўся... Наступны 530 праз тры гадзіны. Што ж, бяру піва ў маркеце (так, у Нямеччыне можна на вуліцы) і іду на трасу ўзгадваць часы аўтаспынаў. Па дарозе мінаю Сербскі дом, Сербскую кнігарню, Сербскую башню, Сербскі музей — але на вуліцы паўсюль чутна нямецкую, часам рускую, украінскую ці турэцкую мовы. Але затое ўсе надпісы дублююцца па-нямецку і па-верхнелужыцку (ці, як яны кажуць «горносэрбсцэ»). Гарадок (...) |