Ніва № 38 (3567), 22 верасня 2024 г.

Архітэктурныя мелодыі Гародні (2). Успаміны экскурсавода аматара

Спадар ЛЯВОН

Гародня стала горадам з двума каралеўскімі замкамі. Ужо з 1673 г. Гародня, як месца кожнага трэцяга агульнага Сойму, становіцца «трэцяй сталіцай» Рэчы Паспалітай, а ў канцы XVIII стагоддзя — сімвалам яе катастрофы.

У стварэнні Новага замка прынялі ўдзел вядомыя ў той час дойліды Карл Фрыдрых Пёпельман, Ёган Фрыдрых Кнебель, Яахім Даніэль Яўх і ў 80-х гадах XVIII стагоддзя — Джузэпэ дэ Сака. Гэта быў самы вялікі палац у ВКЛ. Гэта было адказнае будаўніцтва, паколькі Гародня фактычна з’яўлялася другой сталіцай Рэчы Паспалітай. Палац прызначаўся для правядзення пасяджэнняў Генеральнага Сойму і як рэзідэнцыя караля.

Звярніце ўвагу на выгляд палаца. Хоць ён быў у 1952 г. перабудаваны пасля пашкоджанняў 1944 г., але кампазіцыйная П-падобная форма двухпавярховага корпуса, пастаўленага на высокі цокаль, засталася. Яго выцягнутыя крылы, як бачыце, утвараюць парадны ўнутраны двор — курданёр. П-падобны ў плане палац быў характэрнай пабудовай позняга барока. За курданёрам па галоўнай восі, як і цяпер, размяшчаўся галоўны ўваход.

Прыстроімся за каралеўскай світай і ... увойдзем у замак. Не, цяпер мы не ўбачым былога каралеўскага шыку. Бо цяпер тут размешчаны частка музею і бібліятэка імя Карскага. Але дамо волю фантазіі. Гэта было шыкоўнае памяшканне з сіметрычнымі паглыбленнямі для дзвярэй і вокнаў. Там дзе іх не было, іх імітавалі нішы з люстэркамі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF