Ніва № 38 (3567), 22 верасня 2024 г.
Дуда — інструмент капрызныМіхал ІВАНЮКДуда — інструмент капрызны, настройваць яго складана, — сказаў пра свой інструмент дудар, удзельнік гурту «Рэй» Віталь Воранаў падчас завяршальнага канцэрта Міжнароднай сустрэчы дудароў, лірнікаў і спевакоў. Ён разам з Дарафеем Фіёнікам арганізаваў два дні з традыцыйнай музыкай, што адбыліся ў рамках жніўных сустрэч «Олень по бору ходіт». У першы дзень мерапрыемства мастакі выехалі са Студзіводаў у падарожжа — наведалі Этнаграфічны музей у Мельніку, Цэнтр гісторыі Мельніцкай зямлі і амфітэатр у Радзівілаўцы. Дзень закрыцця двухдзённай музычнай імпрэзы прыпаў на 510-годдзе Аршанскай бітвы, якое лічыцца неафіцыйным Днём беларускай вайсковай славы, і 460-годдзе Вялікага Бельскага сойма. Гэтыя два дні былі напоўнены традыцыйнай музыкай з розных частак Еўропы. Другі дзень падзеі пачаўся ў парку каралевы Алены ў Бельску каля драўлянай скульптуры ў гонар 450-годдзя Вялікага сойма, што знаходзіцца ля Бельскага белліцэя. Менавіта там сабраліся запрошаныя артысты і мясцовыя калектывы «Жэмэрва» і «Асочнікі», звязаныя з Музеем малой айчыны ў Студзіводах. Бяльшчане маглі паслухаць сямейную пару дудароў Сергі Лена Мур і Анабель Клаверыю Рэдон з іспанскага Арагона, латышоў з гурта «Suitu diidenieki», якія прадстаўлялі мястэчка Алсунг і край Суіці ў заходняй частцы Латвіі, і іх суайчыннікаў з гурта «Abra» на чале з Эдуардасам Клінцом, якія частыя госці ў Студзіводах. Выступілі таксама прадстаўнікі беларускай (...) |