Ніва № 38 (3567), 22 верасня 2024 г.

Юрась Гумянюк — беластоцкі гарадзенец (5)

Ганна КАНДРАЦЮК

Старажытнаегіпецкі пантэон, маска Тутанхамона, што добра відаць з перспектывы часу, гэта часовы фасад, з за якога выцекуць набрынялыя патокі пачуццяў у спелыя, карункавыя, асабістыя лірыкі. Мова пра вершы з цыкла «Вуліца тыгровых архідэяў». Кожны раз, калі «адчыняю» змысламі тыя вобразы, яны здаюцца чыстым чарадзействам, а сам верш, ад якога пайшоў назоў тома, адзін з найпрыгажэйшых твораў беларускай літаратуры пачатку ХХІ стагоддзя. Тут апрача лінгвістычнага чарадзейства, палкі струмень эратызму. І пачуццё гэтае неадназначнае, раз яно явіцца чыстай марай, праекцыяй, то зноў жорсткім досведам, знявагай, ранай. Яшчэ захапляе мяне фларыстычны матыў — экзатычныя архідэі, як і радзімыя ятрышнікі, па сваіх уласцівасцях — моцны афрадызіяк. Тут уплецены ў асабістыя гісторыі, ці больш дакладна, у вандроўкі лірычнага героя, і гэта свайго роду ключ да эратычных сюжэтаў, якія быццам прывід раскрыюцца на адно імгненне, каб зноў згарнуцца ў штосьці звыклае і штодзённае, ды канец харошанькаму!

Гэта ўся прырода і характар самога аўтара.

Дыскрэцыя і далікатнасць хадзілі з ім у пары амаль да канца жыцця. Юрась не хвастаўся сваімі эратычнымі заваёвамі, хаця тое захапленне і энергія эратычных заваёў не апускалі яго да саракоўкі. Часам дарагім, каханым асобам ён прызначаў творы. А ўжо ў адносінах да прыгодных нахалаў і вулічных каханкаў, якія выкарыстоўвалі яго наіўнасць, расхістанасць ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF