Ніва № 38 (3567), 22 верасня 2024 г.
Славамір Іванюк: — Калі не зменіцца стаўленне да беларускай мовы, ліцэя не будзеУля ШУБЗДАУплыў на асвету, якой бы яна не была, заўсёды мае палітыка. Гэта добра адлюстроўвае васьмідзесяцігадовая гісторыя Беларускага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Ліцэй паўстаў у 1944 годзе і на працягу дзесяцігоддзяў здолеў вытрымаць шматлікія выпрабаванні. Сёння навучальная ўстанова змагаецца з праблемамі, якіх раней не было. Пра гэта Уля Шубзда паразмаўляла з гісторыкам, супрацоўнікам Дзяржаўнага архіва ў Беластоку Славамірам Іванюком. Славамір Іванюк: — Канец 1980-х гадоў, можна сказаць, гэта рэвалюцыя не толькі ў міжнародным маштабе, але перш за ўсё Польшчы, гэта палітычныя змены. Рэвалюцыя „Салідарнасці” прынесла змену ўлады. Памянялася таксама абстаноўка ў ліцэі, стварыліся ўмовы, каб вярнуць у школу беларускія справы. У 1991 годзе на пенсію выйшаў дырэктар Аляксей Карпюк. Новым дырэктарам стала настаўніца расейскай мовы Зінаіда Навіцкая. Яна пачала, можна сказаць, уводзіць штораз больш беларускасці. Умовы перш за ўсё на гэта дазвалялі. Шмат людзей прыязджала з Беларусі і гэта не толькі паэты, пісьменнікі ці людзі культуры, але і прадстаўнікі дзяржаўных улад. Калі прыязджае міністр асветы Рэспублікі Беларусь, ужо не савецкай, наведвае ліцэй, прывозіць падарункі, не толькі шакалад, але і беларускія кніжкі, якія пачалі выдаваць у Беларусі, то гэта быў велізарны штуршок для беларускай справы ў пачатку дзевяностых гадоў. Зрабілі (...) |