Ніва № 38 (3567), 22 верасня 2024 г.

Сярэбраная надзея

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Калі агульная палітычная сітуацыя ў свеце надзвычай змрочная, хочацца знайсці нейкія пробліскі надзеі і пазітыўныя прыклады развіцця. Сёння зазірнем за акіян у далёкую і загадкавую Аргенціну. Што мы пра яе ведаем? Аргенціна — 8-я дзяржава ў свеце па велічыні тэрыторыі і толькі 34-я па колькасці насельніцтва. Яна даўно перажывае эканамічны заняпад. А на пачатак ХХ стагоддзя там была вельмі моцная гаспадарка і яшчэ перад Першай сусветнай вайной «сярэбраная» краіна ўваходзіла ў дзясятку найбольш багатых краін свету. Але далей, больш ста гадоў ішла толькі дэградацыя. Асабліва катастрафічным было неабачлівае і нават авантурнае кіраванне Хуана Перона, які быў пры ўладзе з 1946-га па 1955-ы год. Пасля гэтага Аргенціна перажывала розныя перавароты, ваенныя і палітычныя ўрады. Дыктатура канца 1970-ых — пачатку 1980-ых была ўвогуле жахлівай, а рухнула пасля кароткай вайны за Фальклендскія (Мальвінскія) астравы. Потым былі розныя новыя кіраўнікі, але эканоміка працягвала занепадаць.

І вось у канцы мінулага года на лістападаўскіх выбарах прэзідэнтам быў абраны Хаўер Мілей, надзвычай цікавы чалавек-рэфарматар, які называе сябе лібертарыянцам. Калі коратка — яго праграма прадугледжвае так званую «шокавую тэрапію» і рэзкае скарачэнне бюракратычнага апарату. Мілей адразу папярэдзіў, што будзе вельмі цяжка і балюча. Але ўжо нават першыя восем месяцаў яго кіравання прынеслі істотныя і заўважныя поспехі. Пра гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF