Ніва № 38 (3567), 22 верасня 2024 г.

ІХ З’езд выпускнікоў Бельскага белліцэя

Аляксей МАРОЗ

Галоўная частка ІХ З’езда выпускнікоў Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім адбылася ў суботу 14 верасня ў гімнастычнай зале. Дырэктар школы Іаанна Якімюк прывітала і павіншавала гасцей, выпускнікоў белліцэя і астатніх удзельнікаў урачыстасці. Бельскі епіскап Грыгорый зачытаў ліст мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы да ўдзельнікаў з’езда і яго арганізатараў. Мітрапаліт, між іншым, заклікаў захоўваць сваё веравызнанне, беларускую мову і культуру продкаў. Было зачытана пасланне каталіцкага епіскапа Драгічынскай дыяцэзіі Пятра Саўчука. Стараста Бельскага павета Славамір Снарскі заклікаў удзельнікаў з’езда быць верным сваім традыцыям і нагадаў рэалізаваныя ў белліцэі інвестыцыі. Дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук павіншаваў бельскіх калег. Мастак Міраслаў Здрайкоўскі ўспомніў, як, закончыўшы вучобу ў белліцэі, здабываў вышэйшую мастацкую адукацыю. Былы дырэктар Бельскага белліцэя Аляксей Карпюк нагадаў гісторыю белліцэя. Першапачаткова была гэта чатырохгадовая Дзяржаўная беларуская гімназія, адкрытая ў верасні 1944 года. Першым дырэктарам школы быў Анатоль Тымінскі, які ў чэрвені 1946 года выехаў у Савецкі Саюз. Яго намеснік Яраслаў Кастыцэвіч 16 чэрвеня 1946 года быў прызначаны на пасаду часовага кіраўніка школы да канца школьнага года. Тады якраз было ліквідавана беларускае школьніцтва, у тым ліку і бельская школа. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF