Ніва № 37 (3566), 15 верасня 2024 г.

Крыху пра Кракаў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Квазі-Шэкспірава пытанне: быў я ў Кракаве ці не быў? І квазі-Валэнсаў адказ («Jestem za i przeciw»): і так, і не. Бываць то быў, але што з таго асталося ў памяці? Раз быў з экскурсіяй больш чым паўвека таму і, здаецца, быў тады на вавельскім дзядзінцы, магчыма, што і на Галоўным рынку, у Марыяцкім касцёле. І два разы быў сам, пры нагодзе, на Галоўным рынку, бо недалёка Галоўнага чыгуначнага вакзала. І больш нічога. Значыць, у сапраўднасці то і не быў...

А вось цяпер прыйшлося быць тры дні. Мала. А калі б пабыў даўжэй, то было б яшчэ менш. Бо ж Кракаў па сутнасці з’яўляецца такой аграмаднай кніжкай, якую чытаеш, і чытаеш, і чытаеш, ходзячы па гарадскіх вуліцах. Там з кожнага будынка пазірае гісторыя, пісаная на мемарыяльных табліцах. Ну, хаця б на Пасольскай вуліцы, дзе паведамленне на адной з камяніц, што каля 1869 года жыў там малады Юзеф Кажанёўскі, вядомы ў свеце пісьменнік Джозеф Конрад. А на вуліцы, бадай Ябланоўскіх, фігура Багдана Смоленя, выдатнага кабарэтыста, які там жыў у студэнцкія гады. І такіх звестак у Кракаве безліч...

Быў тры дні, у прынцыпе ў межах Старога места, дзе ўсюды блізка хадзіць на нагах. Аднак аднойчы сеў я ў трамвай, мяркуючы скараціць сабе дарогу. Той трамвай паехаў у напрамку, які мне здаўся адваротным да намечанага мною курсу. Два прыпынкі паездзіў і злез. А кракаўскія трамвайныя сядзенні прыаздобленыя выявай Лайконіка. Паняцце быццам вядомае, нейкі суб’ект (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF