Ніва № 37 (3566), 15 верасня 2024 г.
Белліцэісты распачалі вучобуАляксей МАРОЗАдкрыццё новага навучальнага года ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы адбылося 2 верасня на школьнай пляцоўцы. Дырэктар школы Ігар Лукашук перадаў вучням інфармацыі датычныя новага навучальнага года і напомніў пра святкаванне 75-гадавіны Гайнаўскага белліцэя. Сустрэчу вёў настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі. Пазней вучні ў класных кабінетах спаткаліся са сваімі выхавацелямі. — У нашай школе высокі ўзровень навучання. Нашы вучні ахвотна прымаюць удзел у алімпіядах і конкурсах і атрымліваюць у іх поспехі. Зразумела, што ў беларускім ліцэі да алімпіяды па беларускай мове (у параўнанні да іншых алімпіяд) прыступае найбольш удзельнікаў і найбольш з іх дабіваецца поспехаў і здабывае званні лаўрэатаў і фіналістаў. Многія нашы вучні дабіваліся поспехаў і ў іншых алімпіядах — экалагічнай, ведаў аб харчах і харчаванні, біялагічнай і праваслаўных рэлігійных ведаў. У мінулым школьным годзе нашы вучні прымалі ўдзел таксама ў алімпіядах ведаў аб грамадстве, гістарычнай і ведаў аб Еўрасаюзе. Важна нашым ліцэістам, каб дадаткова вучыцца, ісці наперад і разгортваць свае здольнасці і ўмеласці. Падрыхтоўка да алімпіяды добра рыхтуе вучня да экзамену на атэстат сталасці па выбраным прадмеце. Бачаць гэта і адчуваюць настаўнікі, якія працуюць у нашай школе з сэрцам. Быць настаўнікам у Гайнаўскім беларускім ліцэі, гэта больш чым праца і за гэта трэба падзякаваць нашым (...) |