Ніва № 37 (3566), 15 верасня 2024 г.
Майму дзеду Васілю — сто гадоў!Юрка БУЙНЮКАж цяжка паверыць, але 23 жніўня майму дзядулю Васілю Міранчуку споўнілася сто гадоў. З гэтай нагоды 25 жніўня ў нядзелю ў пратэстанцкім Доме малітвы ў Дубічах-Царкоўных адбылося пратэстанцкае набажэнства, а пасля пачастунак. Аднак пакуль дайшло да пачастунку, на ўрачыстасць прыбыў войт Арлянскай гміны Лявон Паўлючук, які павіншаваў шаноўнага юбіляра: „Не кожны дзень здараецца, што хтосьці дажыве сто гадоў, а тут бачым як спадар Васіль, ахілены вялікай сям’ёй, мноствам дзяцей, пляменнікаў, унукаў і праўнукаў, святкуе стогадовы юбілей. Таксама мяне цешыць, што ў так вялікай сям’і ваш бацька, дзядзька, дзед і прадзед мае падпору і на старасць ім апякуецца сям’я”. Войт уручыў юбіляру ганаровую грамату і торт. Дзядуля Васіль не толькі найстарэйшы ў нашай сям’і, але і ў Арлянскай гміне. Нарадзіўся ён 23 жніўня 1924 года. Не меў ён лёгкага жыцця. Бедны міжваенны перыяд, час вайны і цяжкі пасляваенны час навучылі яго стойкасці. У дзеда была вялікая сям’я — чатыры сёстры: Ганна, Насця, Вера і Надзея і трох братоў — Іван, Дзмітрый і Рыгор. На жаль, усе яны паўміралі. Дзеду прыйшлося пахаваць не толькі сваіх сясцёр і братоў, але і трох пляменнікаў ды сваю жонку Марту з дому Нэстэрук. Дзеду ў цяжкі час дапамагала вера ў Бога ды пачуццё гумару, якім дзед адораны. Мой дзед таксама мае вялікі дар гістарычнай памяці. Вельмі добра памятае час вайны і пасляваенны перыяд. Дзед жартуе, што мае ўнукаў (...) |