Ніва № 37 (3566), 15 верасня 2024 г.
Дзелячы берагіУршуля ШУБЗДААўгустаў — горад-курорт. Сюды прыязджаюць людзі з усяго свету, нават з далёкай Амерыкі, каб падыхаць азёрным паветрам змешаным з пахам сасновых лясоў. Тратуары над самым берагам вядуць да шыкоўных санаторыяў і гатэляў. З алей любові чуваць песню Аўгустоўскія ночы, якая ідзе з пад помніка Марыі Катэрбскай. Такі вобраз вымалёўваецца для некаторых турыстаў, якія знаходзяць тут спакой і перадышку ад штодзённай мітусні. Аўгустаў вельмі маляўнічы, але гэта толькі адзін бок медаля. Хаця чалавек ужо даўно не ходзіць у школу, то 1 верасня застаецца свайго роду сімвалам канца лета, крайняй датай, нулявым пунктам, да якога хочацца максімальна пакарыстацца ласкавым надвор’ем і сонцам, якога заўсёды мала. З маіх успамінаў Аўгустаў — гэта спартовыя лагеры, на якія я ездзіла яшчэ ў ліцэі, дзякуючы майму вельмі добраму настаўніку, светлай памяці Войцеху Крыстоню. Тут, па аўгустоўскіх лясах бегалі цэлыя два тыдні, купаліся ў возеры, загаралі на гарадскім пляжы. Дзякуючы трэнерам удзельнікі спартовых лагераў добра спазналі не толькі лясныя дарожкі, але і гісторыі нашых настаўнікаў і тых, якія былі тут перад намі. Не ведаю як глядзелі на гэта хлопцы, але для мяне, асобы, якая бегала на доўгія дыстанцыі, запомніліся цяжкія трэніроўкі, ад якіх не можна было ўцячы, схавацца, бо мы бегалі па лясах, дзе, здавалася, усё выглядае аднолькава. Таму помню лясныя сцяжынкі, па якіх я проста бегла за трэнерам, бо, здавалася, што (...) |