Ніва № 37 (3566), 15 верасня 2024 г.

Юрась Гумянюк — беластоцкі гарадзенец (4)

Ганна КАНДРАЦЮК

Колькі разоў пры бутэльцы лікёру мы збіраліся злётаць у Егіпет, праўда, пакуль з за безграшоўя віртуальна, у гонар паэтычнага тома «Твар Тутанхамона». Юрась, пасля адпаведнай дозы алкаголю, усё не мог атрэсціся ад маладзёвага захаплення старажытнаегіпецкім светам і ў гэтай гісторыі не ішло толькі пра піраміды і позы фараонаў, а пра хітрыкі і пасткі лёсу, застаўленыя на такіх як ён — прыгожых і таленавітых.

Яму заўсёды хацелася шмыгнуць у іншую шчыліну часу, улезці ў чужую, больш знамянітую і прэстыжную скуру. І гэта не была фанабэрыя, хутчэй недапасаванне да часу і людзей. Дастаткова зірнуць на яго маладзёвы партрэт з пачатку дзевяностых, калі ўзнікаў «Твар Тутанхамона». Арыстакратычная поза, светлы, адухоўлены воблік, пашыты на меру касцюм, матыль і бутаньерка, дапасаваны да цэласці капялюш, персцень на пальцы... Ды ўсё тут праўдзіва, без цені стылізацыі. Гэта дбайная рука яго матулі і стараннае, чуллівае хатняе «выхуханне», пазбаўленае інфантыльнасці і пястунства. Юрась пачаткова хаваецца ў такім шляхотным іміджы ХІХ стагоддзя, ды нават распавядае пра свае арыстакратычныя карані. А першыя лісты ён падпісвае мне так: Юрэчэк Друцка-Любэцкі, дэкадэнт постсавецкі.

І заўсёды ў падарунку прывозіць бутэльку лікёру, хоць больш прыемна яму гаварыць пра пойла, якім запіваецца беларуская правінцыя.

* * *

Мы смяемся як ачмурэлыя з таго пойла, то-бок штучнага віна, бо так (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF