Ніва № 37 (3566), 15 верасня 2024 г.
Людзі і мышыМіраслаў ГРЫКАЯ нічога не маю супраць мышэй, але калі яны пачынаюць бадзяцца па хаце, гойсаць у шафе і на кухонным стале, я злуюся. Калі яшчэ паводзілі сябе ціха і сціпла, няхай сабе. Але дзе там! Яны скрабуцца, кусаюцца, шумяць... Ператварылі маю кухню ў сваю сталоўку. Што ж, я мог бы перанесці гэта. Але ім усё роўна мала. Калі знойдуць на стале дробку, то тут жа напаскудзяць. Нібы хацелі сказаць: мы тут вяльможы! Па супадзенні, так сказаць, адна партыя ўсё больш выяўляе сваю сапраўдную сутнасць грызуна. Яна, адхіленая ад улады прысудам усіх выбаршчыкаў, але з моцным пачуццём свабоды дзеяння, якое калісьці дала ёй гэтая ўлада, працягвае падрываць палітычны статус-кво ў Польшчы, наносячы максімальную шкоду ўраду, але і статус-кво. Я кажу проста з моста. Бо справа не ў яе праве цэнзураваць новую ўладу, абгрунтаванае статусам апазіцыйнай партыі, а ў тым, як яна гэта робіць. І робіць гэта брыдка і крывадушна — нібыта ў нацыянальна-патрыятычных інтарэсах, а насамрэч дзеля таго, каб вярнуць аўтарытарную ўладу — накшталт улады Пуціна ці Лукашэнкі. Прызначыўшы «сваіх» у многія дзяржаўныя, палітычныя, адміністратыўныя і судовыя ўстановы розных узроўняў кіравання, гэтая справядлівая партыя спрабуе бруднымі метадамі тарпедаваць усе карэкцыйныя праекты дзеючай улады шляхам скажэння праўды і апаганення яе самых шчырых намераў. Гэтыя праекты, здаецца, вельмі слушныя і прыстасаваныя да цяперашняга неспакойнага часу, накіраваныя на (...) |